P-000001219
Dantisci [Gdańsk]
apud Georgium Marcum Knoch
1743
094/12589
[12], 78, [2] c. ; 4° (21 см).
Аўтар кнігі – Йозеф Анджей Залускі (1702–1774) – польскі царкоўны і дзяржаўны дзеяч, бібліяфіл, мецэнат. Каронны рэферэндарый, епіскап Хелмінскі і Кіеўскі. Выдаў "Volumina legum", "Specimen historiae criticae" і інш. Сумесна з братам Анджэем Станіславам Залускім на даходы ад сваіх польскіх і французскіх абацтваў сабраў бібліятэку, якую завяшчаў ва ўласнасць народу (вядомая як Бібліятэка Залускіх). Напісаў таксама ўласную біяграфію ў белых вершах. Раней кніга належыла бібліятэцы роду Радзівілаў у Нясвіжы – найбуйнейшай бібліятэцы Рэчы Паспалітай, якая займала асаблівае месца сярод найбольш вядомых беларускіх гістарычных прыватных кніжных збораў.
Сігнатуры: )( (4), A(4)-K(4). Кустоды.
Гравіраваная застаўка, канцоўкі, на тытульным лісце і на с. з сігнатурай )( (1) двухколерны друк.
Гравіраваны франтыспіс (пячатка): Sigillum Majus Regni. Легенда на пячатцы: Augustus · III · Dei · Gratia · Rex · Poloniae · Magnus · Dux · Lithuaniae · Russiae · Prussiae · Masoviae · Samogitiae · Kiioviae · Volhyniae · Podoliae · Podla · Livoniae · Smolens · Severiae · Czerniechoviaeque · Nec · Non · Haereditarius · Dux · Saxoniae · Et · Princ · Elector &.
Пераплёт XIX ст. паўскураны: спінка, ражкі. На верхнім вечку наклеены кавалак каленкору з цісненнем: Zaluski Programma. На спінцы залатое лінейнае цісненне. Экзэмпляр рэстаўраваны.
Дэфектны экзэмпляр: скура пашкоджана жучком.
На верхнім форзацы гербавы экслібрыс: Biblioteka Ordynacji Nieświeskiej. На с. 19 чырвоная пячатка: Ordynacja Nieświeska Biblioteka № 2724.