Кніга прарока Данііла

Регістрацыйны нумар

P-000001026

Месца выдання/стварэння
Дата выдання/ стварэння

1848 ― 1856

Шыфр выдання

096/4041

Аб’ём, памеры

1-16, 19-22 л. : іл. ; 4° (220х168 мм).

Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Кнігі Ф. Скарыны даволі рэдка з'яўляліся на кніжным рынку ў XIX ст. Можна меркаваць, што спіс НББ быў выраблены па замове па друкаванай кнізе, якая належыла вядомаму маскоўскаму купцу І.М. Царскаму (цяпер захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве). Менавіта ў яго калекцыі знаходзілася «Кніга прарока Данііла» з такім жа аб'ёмам, як мінскі асобнік: л. 1-16,19-22. Як спіс апынуўся ў Санкт-Пецярбургу ў калекцыі У.І. Камарніцкага, невядома.

Крыніцы

Галенчанка, Г. Я. Францыск Скарына ― беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Мінск : Навука і тэхніка, 1993. С. 270; Францыск Скарына : Спадчына і пераемнікі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; аўтар-складальнік Г. Я. Галенчанка. Мінск, 2002. № 14, с. 25; Киреева, Г. В. Список Книги пророка Даниила Ф. Скорины в фонде Национальной библиотеки Беларуси = The list of the Book of Daniel by F. Skaryna in the collection of the National Library of Belarus / Г. В. Киреева // Румянцевские чтения – 2017 : 500-летие издания первой славянской Библии Франциска Скорины: становление и развитие культуры книгопечатания : материалы международной научно-практической конференции (18–19 апреля 2017, [г. Москва]) : [в 3 ч. / сост. Е. А. Иванова ; редкол.: В. В. Федоров (председатель) и др.]. Москва, 2017. Ч. 1. С. 240–243.

Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Почырк: паўустаў тушшу, капіруе шрыфт выдання Ф. Скарыны. Арнамент: на л. 5 копіі застаўкі і ініцыяла (ксілаграфія сярэдзіны XIX ст.); на л. 4 об. застаўка, на л. 1 об., 6 об., 10 а, 12 а, 14 об., 15 об., 20 об. ініцыялы ў рамках нарысаваны ад рукі. Копія гравюры Ф. Скарыны, тытульны ліст: "Даниилу седящему со львы принесе Аввакум обед" (ксілаграфія сярэдзіны XIX ст.). Кустод няма. Фаліяцыя ў левым верхнім вугле

Стан знешняга пакрыцця
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Пераплет сярэдзіны XX ст.: картанаж. Фаліяцыя ў левым верхнім вугле. Сігнатуры не пранумараваныя. Аркушы дадаткова пранумараваны алоўкам (1-20), разлінеены.

Вадзяны знак: літары "ДУ" (л. 8, 13, 20), год на паперы "1848" (л. 4, 7, 8, 14, 19). На л. 19 неразборлівы штэмпель.

Дзеянні з асобнікам

Дэфектны экзэмпляр: адсутнічаюць л. 17-18, 23-40. Экзэмпляр рэстаўраваўся: асобныя лісты падклеены паперай канца XIX ― пачатку XX ст.

Бытаванне асобніка

На тытульным лісце даваенныя шыфры НББ фіялетавым чарнілам: Б 09/103, Б 09/401. Набыта ў калекцыянера В. Камарніцкага ў 1925 г.

Былыя ўладальнікі