La commedia

Регістрацыйны нумар

P-000000041

Месца выдання/стварэння

Firenze

Выдавец

Nicolaus Laurentius

Дата выдання/ стварэння

30 VIII 1481

Шыфр выдання

096/1029Ф

Аб’ём, памеры

372 л. ; 2° (41 см) ; Набор: радкоў - 57-59

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Найбольш цікавым з італьянскіх першадрукаў у зборы НББ з’яўляецца выданне вялікага паэта Італіі Дантэ Аліг’еры "Камедыя" [Боская камедыя] (La commedia), што выйшла ў свет у Фларэнцыі. Гэта першая кніга, надрукаваная Міколам дэ Ларэнца ў родным горадзе паэта, і адно з самых ранніх выданняў з гравюрамі на метале (медзярытамі). Гравюры ў выданні Камедыі выкананы Мазо Фінічэры, майстрам школы Бача Балдыні, паводле малюнкаў знакамітага мастака Сандра Батычэлі. У розных экзэмплярах выдання, што захаваліся ў свеце, налічваецца ад дзвюх да дваццаці медзярытаў. Першыя дзве гравюры надрукаваны разам з тэкстам, а астатнія друкаваліся асобна і потым уклеіваліся на падрыхтаванае месца. У экзэмпляры НББ на пустых месцах засталіся сляды ад клею і прэса на аркушах [225] з раздзелу Ад (Purgatorio), а таксама на [331] з раздзелу Рай (Paradiso), што дае нам падставы выказаць меркаванне аб магчымай у мінулым наяўнасці гравюр на гэтых месцах

Крыніцы

Бібліяграфія: GW 7966; IBP 1835; IAL D23; Киселев 214; СКИ 88

Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Абрэз
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Фаліяцыя прастаўлена чорным чарнілам ад рукі: 321 ліст

Сігнатуры: i-iii, (дзевяць лістоў без сігнатур рэстаўраваныя на ніжніх палях), a(9), b(8), c(10)-e(10),f(8), g(10),h(8), i(8),l(10), m(8), n(8), o(10)-r(10), s(6), aa(9), bb(10), cc(10), dd(10), cc(10), ff(10), gg(10), hh(12), ll(10), mm(10), oo(6), aaa(2), A(3-8), B(10)-H(10), I(6), L(10)

Раманскі шрыфт

Тэкст не рубрыкаваны, ініцыялы не прастаўлены. Рэпрэзентанты. 2 аднолькавыя гравюры Botticelli "Дзева просіць Дантэ выбраць іншы шлях" [Baldini sculp.]

Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Гравюры прыклеены на пустыя месцы перад 1 i 3 песнямі; на л. [22]b на гравюры прымаляваны два крыжы i ў некаторых месцах штрыхi i росчыркi; на л. [30]b гравюра паўтарае першую без дамаляваных элементаў. На л. [225]a раздзела Purgatorio i л. [331]a раздзела Paradiso сляды ад прэса, месца для гравюры замазана клеем

Пераплёт XVI ст.: скура на дошках са сляпым рамачным цісненнем ролем i ўзорнымі філетамі, ціснёным золатам суперэкслібрысам. Сляпое цiсненне штампам на спінцы. На вечках сляды ад дзвюх зашпілек. Спінка глухая з пяццю бінтамі. Мармуровы абрэз. Вечкі скругленыя з вонкавага боку да спiнкi, з кантамі. Каптал двухколерны адзінарны з ланцужком прышыты да кораня. Адсутныя прабоi i рэмні. Мацаванні аправы на пяці рэмнях з унутранага боку вечкаў. Ярлыкі на спінцы светла-карычневага колеру з цісненнем золатам, каляровая папера на форзацах

Дзеянні з асобнікам

Дэфектны экзэмпляр: у кнізе 366 л. Блок пашкоджаны жучком, рэстаўраваны л. [1], [2], [7], [9]-[21], [224], [358], на якіх тэкст адноўлены чорным чарнілам ад рукi

Пераплёт дэфектны, рэстаўраваны. Няма асобных кавалачкаў скуры на вечках, скура пацёртая на тарцах. Пры рэстаўрацыі рэшткі аўтэнтычнай скуры наклеены на новую

Бытаванне асобніка

На адвароце верхняга форзаца бібліятэчныя цi аукцыённыя паметы алоўкам. На пустым лісце перад тэкстам чарнілам ад рукі выхадныя даныя экзэмпляра; у верхнім правым кутку той жа рукой: Ex libris (неразборлівы подпіс)... mann Hannoverae.

На адвароце верхняга форзаца круглая пячатка з выявай герба і дрэнна адбiтым тэкстам, у кутку такі самы штамп меншых памераў: Bundes Denkmalamt Wien. На вечках суперэкслібрыс: у арнаментальным кругу карона з манаграмай AMP. На л. [1]а ўнізе ўладальніцкі круглы штамп: Dr. // WA // Pr.

Маргінальныя надпісы на л.: а) [24]b - Sanietato la; degl antichi; б) [102]b ад рукі частка тэкста; в) [321]a: origine degl'altoui casati; 4) [121]a: паметы тыпу "спроба пяра". На спінцы надпіс: DANTE Prima edizione col comment. FIRENZE Per N. de Lorenzo 1481

Катэгорыя

сусветны