La vie d'Elizabeth reine d'Angleterre

Усяго тамоў

2

Регістрацыйны нумар

P-000001892

Месца выдання/стварэння

A Amsterdam

Выдавец

Chez Henri Desbordes

Дата выдання/ стварэння

1694

Нумар тома

1

Шыфр выдання

094/13427

Аб’ём, памеры

[21], 510, [26] c., [8] л. іл. ; 12º (16 см).

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
АФЗ архіўных дакументаў, старадрукаваных выданняў і рукапісаў
Анатацыя

Грэгорыо Леці (1630–1701) – італьянскі гісторык і сатырык з Мілана, вядомы сваімі кнігамі аб Рымска-каталіцкай царкве. Усе яго публікацыі былі ўнесены ў «Index Librorum Prohibitorum» («Індэкс забароненых кніг» – спіс публікацый, якія былі забаронены да чытання Рымска-каталіцкім касцёлам). Эміграваўшы ў Францыю, ён жыў пры двары караля Людовіка XIV, а ў 1680 г. перасяліўся ў Англію, дзе кароль Карл II даручыў яму напісаць гісторыю гэтай краіны. Леці першым напісаў біяграфію каралевы Елізаветы Англійскай («La Vita della Regina Elizabetta», 1682).

Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Кустоды, гравіраваныя застаўкі, канцоўкі, ламбарды, размежавальныя палосы, на тытульным лісце двухколерны друк, друкаваныя маргіналіі.

Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Пераплёт канца XVII стагоддзя: карычневая скура на кардоне, на вечках лінейная рамка сляпога ціснення, на спінцы і на тарцах вечак цісненне золатам, капталы, лясэ, чырвоны абрэз, на форзацах каляровая папера.

Дзеянні з асобнікам / захаванасць

Экзэмпляр дэфектны: пашкоджана скура на спінцы і на рагах вечак, спінка і вечкі паточаныя жучком, пашкоджаны ніжні каптал, зрэзана ніжняя частка тытульнага ліста, на асобных лістах карычневыя плямы, верхні ахоўны ліст надарваны.