P-000001697
A Cologne [La Haye]
Chez Pierre Marteau
1701
094/12449
[8], 564, [16] с. ; 12° (15 см)
Гасьен дэ Куртіль дэ Сандра (1644—1712) — французскі пісьменнік, журналіст, публіцыст і мемуарыст, найбольш вядомы сваёй кнігай «Мемуары спадара д'Артаньяна» (1700), пазней выкарыстанай Аляксандрам Дюма для стварэння трылогіі «Тры мушкецёра», «20 гадоў пасля» і «Віконт дэ Бражэлон».
Пераплёт XIX стагоддзя: карычневая скура на кардоне, на вечках 2 лінейныя рамкі залатога ціснення і віньеткі па вуглах, на спінцы і на тарцах вечак цісненне золатам, бінцікі (5), капталы, лясэ, трайны залаты абрэз, на форзацах скураны бардзюр з цісненым золатам арнаментам і каляровая папера пад "паўлінава пяро", па 3 ахоўныя лісты.
Экзэмпляр дэфектны: пашкоджана скура на рагах вечак, спінка пацёртая, верхні каляровы форзацны ліст напалову адстае ад кніжнага блоку.