Nie każdemu Wolno

Регістрацыйны нумар

P-000001620

Аўтар/стваральнік
Месца выдання/стварэння
Дата выдання/ стварэння

1886

Шыфр выдання

11н//441(026)

Аб’ём, памеры

[69 + 2] л. ; 4° (25 × 16,7 × 0,9 см)

Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Аўтар рукапісных вершаў і апавяданняў прадстаўляе панараму жыцця беларускай правінцыі другой паловы XIX ст. Тэматыка вершаванага зборніка пераважна жартоўная або маралізатарская.

Калекцыя
Асаблівасці асобніка
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Фаліяцыя не прастаўлена (службовая алоўкам): I-II, 1-67 (60-67 чыстыя), I-II л. Лісты ў двайной рамцы, чарніла карычныя і фіялетавыя. Акуратны почырк адной рукой. Змест: у сшытку 34 пранумараваныя рымскімі лічбамі датаваныя творы пачынаючы з 1860 па 1886 г. Пад вершамі маюцца подпісы, зробленыя ў м. Новая Мыш пад Баранавічамі, Гарадзішчы і Любанічах (Наваградчына), Лунін (Палессе), Сакольшчыне, Skrobów (Польска), Грыбаўшчызне, Пінску. На л. 50–59 прытча: "XLV. Powieść O babie i zabie". У рукапісу змяшчаецца ўкладка на 2 нн. л. з паэтычным тэкстам: "Raj i piekło (28 мая 1888 r. // M. Horodysze) / F. C.".

Стан знешняга пакрыцця
Стан кніжнага блока
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Паўскураны пераплёт (ХІХ ст.): кардон, каляровая папера, скураная спінка. На верхнім вечку наклеены паперовы ярлык з загаловкам: Nie Każdemu Wolno.

Папера: у верхнім правым вугле адціснуты сляпы штэмпель з цісненнем: Нововерская Фабрика № 5 [Новые Верки, г. Вильнюс] (Участкина, З.В. Развитие … 1972, с. 171).

Дзеянні з асобнікам

Дэфектнасць: адсутнічаюць лісты з вершамі пад нумарамі: XIII–XV, XVII–XVIII, XXIII–XXVII, XLII. Форзацы ў рагах ад вады; папера – сляды цвілі. Папера пераплёта мае абрывы, пацёртасці.

Бытаванне асобніка

На л. [I] запіс: Siakie-takie utwory Niedołęgi autora. Рукапіс створаны ў Беларусі. Рукапіс атрыманы ў дар у 2021 г. ад прыватнай асобы.