P-000001891
Б. м.
Б. в.
1789
094/13337
282, [2] с. ; 8° (20 см)
Жан-Жазэф Мунье (1758–1806) – французскі юрыст і палітычны дзеяч, які адыгрываў значную ролю ў першыя месяцы Вялікай французскай рэвалюцыі. Ён быў выбраны дэпутатам ад трэцяга саслоўя ў Генеральныя штаты і Нацыянальны заканадаўчы сход.
Кустоды, ламбарды, гравіраваная застаўка, размежавальныя палосы, друкаваныя маргіналіі, на тытульным лісце гравіраваная віньетка.
Пераплёт канца XVIII стагоддзя: чырвоная скура і каляровая папера на кардоне, на спінцы цісненне золатам, трайны жоўты абрэз, лясэ.
Экзэмпляр дэфектны: скура на спінцы і на рагах вечак пашкоджаная, вечкі ў драпінах, верхняе вечка пашкоджанае і паточанае жучком, ніжняе вечка і спінка адстаюць ад кніжнага блоку.
На адвароце тытульнага ліста прамавугольны сіні штамп: БССР Дзяржбібліатэка імя В. І. Леніна 3612.