P-000001130
Б. м.
1690-1720
091/180К
02, 225, 002 л. (л. 01b, 02a, 001a, 002 пустыя) ; 33х22,3 см ; 15 радкоў на старонцы.
У прадмове аўтарам твора названы правіцель Харасана Султан Хусайн б. Султан Мансур б. Байкара б. Умар шайх б. Цімур Гурган. Дата напісання твора: пачаты ў 908 (1502–1503 г.), скончаны ў 909 (1503–1504 г.). Дата заканчэння перапіскі: 17–18 ст.(?). Гэта кароткія біяграфіі і апісанні любоўных прыгод вядомых правіцеляў, суфійскіх шэйхаў і паэтаў у вершах і прозе. Біяграфіі кожнай асобы прысвечана асобнае “пасяджэнне”. Тэкст складаецца з прадмовы, 77 “пасяджэнняў” і заключэння.
Описание таджикских и персидских рукописей Восточного отдела библиотеки ЛГУ. Т. 1. История, биографии, география / А. Т. Тагирджанов. Ленинград, 1962. № 140–142; Персидские и таджикские рукописи Института народов Азии АН СССР. Ч. 1. Москва, 1964. № 3735; Собрание восточных рукописей Академии наук Узбекской ССР. Т. 3. Ташкент, 1955. № 2488–2491; Каталог фонда Института рукописей. Т. 2. Ташкент, 1988. № 350; Арабские, персидские и турецкие рукописи в государственных хранилищах Беларуси = Арабскія, персідскія і турэцкія рукапісы ў дзяржаўных кнігазборах Беларусі : каталог / Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы, Институт языкознания им. Я. Коласа, Национальная библиотека Беларуси ; [сост.: Л. И. Станкевич, М. В. Тарелко ; науч. ред.: Д. Э. Севрук, И. А. Сынкова]. Минск : Беларуская навука, 2023. № 33
Папера ўсходняя: цэнтральная частка ліста жоўта-белая, тонкая, шчыльная, глянцаваная, палі спіса ўразныя з тоўстай, шчыльнай каляровай паперы; еўрапейская (л. 02, 001, укладныя лісты): розных гатункаў, глянцаваная. Почырк: насталік каліграфічны. Чарніла чорнае, выдзяленне чырвоным. Тэкставае поле: 21,8х12,8 см. Тэкст у рамцы з сямі ліній: цёмна-сіняй, тонкай чорнай, шырокай залатой з чорным контурам, бірузовай, аранжавай і дзвюх тонкіх залатых (л. 1b–2а), далей – з ліній цёмна-сіняй, тонкай чорнай, шырокай залатой з чорным контурам. Кустоды ўнутры рамкі. Фаліяцыя ўсходняя лічбамі
Пераплёт: спінка з тонкай скуры цёмна-карычневага колеру. Пазалочаны абрэз
Рукапіс дэфектны: вечкі пераплёту не захаваліся, скура на спінцы парэпаная, пацёртая, кніжны блок расшываецца, многія лісты не захаваліся (вырваны), асобныя лісты пашкоджаны жучком, папера ў плямах і падцёках. Сляды рэстаўрацыі. Спіс няпоўны. На месцы адсутных лістоў уклеены лісты з напісанымі на турэцкай мове імёнамі персанажаў, аб якіх там распавядалася (56 лістоў)
На л. 02b паказальнік адсутных лістоў і імёнаў персанажаў, аб якіх там распавядалася. На л. 1а уладальніцкія запісы: كدوسى زاده ﴿؟﴾ السيد عبد الله مسعود (Кадусі (?)-задэ ас-сайід Абдула Масуд); السيد مصطفى نظيف (ас-сайід Мустафа Назіф) з датай: 1244/1828–1829 г. Побач з кожным запісам уладальніцкія пячаткі з тымі ж імёнамі. На л. 001b запіс алоўкам на рускай мове: “Маджалис-ел-Ошшак. Беседы влюбленных. Сочинение Султана Гусейна-Бин-Байкура, происходившего из Тимуридов, жившего в 16 столетии. Рукопись на персидском языке неизвестно где и кем писанная”. На л. 002а экслібрыс Ф. І. Паскевіча