P-000001686
W Warszawie
w Drukarni Piotrá Elertá K. I. M. Typ: R. P.
1648
094/3601К
[6], 363, [1], 60 c. ; 4° (29 см)
Статуты Вялікага Княства Літоўскага – зборы законаў Вялікага Княства Літоўскага, якія складалі прававую аснову дзяржавы. Яны былі напісаны, пазней надрукаваны на старабеларускай мове, а потым перакладзены на польскую, лацінскую і іншыя мовы.
Estreicher, K. Bibliografia polska / przez K. Estreichera. Cz. 3 : (Obejmująca druki stóleci XV―XVIII w układzie abecadłowym). T. 18 (29) : Sok―St. Kraków : wydanie Akademii Umiejętności, 1934. C. 237.
Канвалют
Гравіраваныя застаўкі, канцоўкі, ініцыялы, размежавальныя палосы з наборнага арнаменту.
Кустоды, ламбарды, друкаваныя маргіналіі.
Тэкст гатычным шрыфтам.
Канвалют. Таксама ў гэтым пераплёце: 1. Rejestr na czternaście rozdziałów Statutu Wielk. X. Litewskiego, artykułów y paragrafów w nim będących, wedle alfabetu porządnie zebrany / S. Gałąskę. W Wilnie, 1648; 2. Trybunał obywatelom Wielkiego Xsięstwa Litewskiego na Seymie Warszawskim dany roku, 1581. W Warszawie, 1648.
Памылкі пагінацыі: [6], 1-216, 27, 218-363, [1], 60 с.
Сігнатуры літарныя: (4), A(4)-Н(4), J(4)-T(4),V(4), X(6)-Z(4), Aa(4)-Hh(4), Ji(4)-Tt(4), Vv(4), Xx(4)-Yy(4), Zz(2), a(4)-g(4), (2), A(4)-C(4), (1).
Пераплёт XVII ст.: карычневая скура на кардоне, сляпое цісненне на вечках (трайная рамка), скураныя завязкі. Бінцікі (5).
Дэфектны экзэмпляр: пашкоджаны ражкі і спінка, пацёртая і растрэсканая скура на вечках; чарвяточыны. Скураныя завязкі пашкоджаны, шматлікія плямы ад вады. Блок кнігі адстае ад пераплёту. С. 193-200 адарваны. Адсутнічае тытульны ліст.
Часткова рэстаўраваны экзэмпляр.
На форзацных лістах ўладальніцкія запісы чарнілам: Felician Bortkiewicz.
На ніжнім форзацным лісце ўладальніцкі запіс чарнілам: Книга Гаспадина Коме[...] [...] слузитъ будитъ [...] [...]ietłey Książki prawdziwy [...] ad [...] Mecz [...] Marykowi [...].
На спінцы рэшткі папяровай наклейкі з нечытэльным надпісам.
Каля кожнай рымскай лічбы нумара артыкула чарнілам прастаўлена арабская лічба.
Шматлікія рукапісныя паметы ў тэксце чарнілам і маргіналіі, надпісы тыпу "проба пяра".
На с. [1] надпіс чарнілам: Bód widzi cza[..] wieku, smierć goni wieczność czeka.
На ніжнім форзацным лісце шматлікія запісы тыпу "проба пяра" па тэксце на польскай мове.