Statuta nova inclitae Provinciae Gnesnensis

Регістрацыйны нумар

P-000001450

Месца выдання/стварэння

Krakow

Выдавец

Maceiej Sharfenberg

Дата выдання/ стварэння

1527

Шыфр выдання

094/12498

Аб’ём, памеры

[68] л. ; 4° (19 см).

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Асобнік раней належаў бібліятэцы Магілёўскай духоўнай семінарыі. Ласкі, Ян (арцыбіскуп Гнезненскі; 1456–1531) – польскі рэлігійны дзеяч. Арцыбіскуп Гнезненскі і прымас Польшчы. Кіраваў састаўленнем статута Ласького – першай кадыфікацыі польскага права. Дзядзька Яна Ласкага – пратэстанцкага дзеяча.

Крыніцы

Estreicher, Karol. Bibliografia polska / przez K. Estreichera. Cz. 3 : (Obejmująca druki stóleci XV―XVIII w układzie abecadłowym). T. 10 (21) : L―Łz. Kraków : wydanie Akademii Umiejętności, 1906. C. 81.

Калекцыя
Асаблівасці асобніка
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Гравюры: 1) на лістах з сігнатурай AA(2), на адвароце ліста AA(3) i на лісце AA(4) фігурныя рамкi; 2) на тытульным лісце і адвароце апошняга ліста дрэварыт з каралеўскім гербам у цэнтры і дзвюма постацямі па баках: S. Adalbertus (злева) Stanislavo (справа); 11,5×10,5 см; 3) на адвароце тытульнага ліста выява іконы "Змякчэнне злых сэрцаў" 9,2×6,8 см (фігурная рамка 12,3×9,5 см); 4) на адвароце ліста AA(4) – Нараджэнне Хрыстова; 9,3×7 см (фiгурная рамка 14×9 см).

Стан кніжнага блока
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Пагінацыя адсутнічае.

Сігнатуры літарныя: AA(4)-RR(4). Кустоды.

Пераплёт XIX ст.: паўскураны; крапаны абрэз.

Дзеянні з асобнікам

Экзэмпляр дэфектны: скура на спінцы, на рагах пашкоджана, папера ў плямах, падцёках.

Бытаванне асобніка

На адвароце верхняга форзаца, на тытульным лісце бібліятэчныя паметы.

Маргiналiі на польскай і лацінскай мовах (абрэзаны).

На тытульным лісце, л. AA(2), FF(2), KK(2), адвароце л. RR(3) авальная пячатка: Bibliotheca Seminarii Mohiloviensis.

На адвароце верхняга вечка бібліятэчны ярлык: 204 J V.

На спінцы бібліятэчны ярлык: 204.