Supplement à la premiere édition du Manuel lexique, ou Dictionnaire portatif des mots françois dont la signification n'est pas familière à tout le monde : ouvrage fort utile à ceux qui ne sont pas versés dans les langues anciennes & modernes, & dans toutes les connoissances qui s'acquerent par l'étude & le travail : pour donner aux mots leur sens juste & exact, dans la lecture, dans le langage & dans le style : on y a joint les noms & les propriété de la plûpart des animaux & des plantes

Регістрацыйны нумар

P-000001372

Месца выдання/стварэння

A Paris

Выдавец

Chez Didot

Дата выдання/ стварэння

1755

Шыфр выдання

094/5920

Аб’ём, памеры

[4], 292, [2], 10 с. ; 4° (18 см).

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Антуан-Франсуа Прэво — адзін з найбольш знакамітых французскіх пісьменнікаў XVIII стагоддзя, быў бенэдыктынскім манахам, аднак ён пакінуў Ордэн. Ён жыў у Вялікабрытаніі і Нідэрландах, дзе займаўся літаратурнай дзейнасцю пад псеўданімам аббата Прэво. Самы вядомы яго твор — раман «Гісторыя кавалера дэ Грые і Манон Леско». Літаратурную спадчыну аббата Прэво складаюць раманы, апісанні вандровак, гісторыі, а таксама пераклады на французскую мову твораў англійскіх аўтараў. Яго «Падручнік лексікі або Карманны слоўнік французскіх слоў…» быў выдатным дапаможнікам для вывучэння французскай мовы. Гэта кніга з’яўляецца дадаткам да першага выдання «Падручніка лексікі».

Асаблівасці асобніка
Узрост пераплёту
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Кустоды, ламбарды, размежавальныя палосы, на тытульным лісце гравіраваная віньетка. Тэкст у 2 слупкі.

Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Avec approbation & privilège du Roi.

На тытульным лісце год выдання: M. DCC. LV.

Сігнатуры літарныя: [2], A(4)-I(4), K(4)-T(4), V(4), X(4)-Z(4), Aa(4)-Ii(4), Kk(4)-Pp(4).

Пераплёт XVIII стагоддзя: карычневая скура на кардоне, на спінцы і на тарцах вечак цісненне золатам, бінцікі (5), капталы, лясэ, чырвоны абрэз, на форзацах каляровая папера, па 1 ахоўным лісце.

Дзеянні з асобнікам

Экзэмпляр дэфектны: адсутнічае частка скураной спінкі, пашкоджана скура на рагах вечак, кніжны блок паточаны жучком, ніжні форзацны і ніжні ахоўны лісты пашкоджаныя.