Traité des maladies des enfans

Регістрацыйны нумар

P-000001870

Месца выдання/стварэння

A Paris

Выдавец

Chez Théophile Barrois le jeune, libraire, quai des Augustins, N°.18

Дата выдання/ стварэння

M. DCC. LXXXVI.

Шыфр выдання

094/13300

Аб’ём, памеры

[4], XVI, 486, [3] с. ; 8° (19 см)

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
АФЗ архіўных дакументаў, старадрукаваных выданняў і рукапісаў
Анатацыя

Майкл Андэрвуд (1736–1820) – англійскі хірург-акушэр. Атрымаўшы адукацыю, ён некалькі гадоў працаваў ардынатарам у шпіталі Святога Георгія пад кіраўніцтвам вядомага хірурга сэра Цэзара Хокінса (хірурга караля Георга II). Пасля навучання ў Парыжы Андэрвуд адкрыў уласную практыку на Кавендзіш-сквер, сумяшчаюцы хірургію і акушэрства. У 1784 годзе ён апублікаваў сваю працу «A Treatise on the Diseases of Children», якая ўтрымлівала апісанні дзіцячых захворванняў. Гэта кніга прынесла яму славу і перавыдавалася 10 разоў на працягу наступных 60 гадоў. Яна была таксама надрукавана ў Францыі, Германіі і ЗША.

Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Абрэз
Матэрыял кніжнага блока
Афармленне асобніка

Кустоды, гравіраваныя застаўкі, канцоўкі, ламбарды, размежавальныя палосы.

Стан знешняга пакрыцця
Стан кніжнага блока
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Пераплёт XVIII стагоддзя: карычневая скура на кардоне, на вечках лінейная рамка сляпога ціснення, на спінцы і на тарцах вечак цісненне золатам, трайны крапаны абрэз.

Дзеянні з асобнікам / захаванасць

Экзэмпляр дэфектны: пашкоджана скура на спінцы і на рагах вечак, на форзацах плямы ад вільгаці.

Бытаванне асобніка

На адвароце верхняга вечка гербавы экслібрыс: Изъ книгъ графа Сергiя Дмитрiевича Шереметева Deus conservan omnia шкаф__полка__ №__ . На адвароце верхняга вечка экслібрыс: Изъ книгъ графа Николая Петровича Шереметева. Шкафъ XXVIII Полка 11 № 309(582).