Valerius Maximus : addito indice, ad omneis historias asylo tutissimo

Регістрацыйны нумар

P-000001476

Месца выдання/стварэння

Anverpiae [Antwerpen]

Выдавец

opera Diesthemii

Дата выдання/ стварэння

1545

Шыфр выдання

12И//475(026)

Аб’ём, памеры

[4], 220, [8] л. ; 8° (17 см).

Мова помніка
Актуальнае месца захавання
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Анатацыя

Аляксандр Уільям Кроўфард Ліндсі (1812–1880), 25-ы граф Кроўфард (з 1869 г.), 8-ы граф Балкарэс (з 1869 г.) – шатландскі арыстакрат і гісторык, калекцыянер. Шмат падарожнічаў у Еўропе і на Усходзе, пакінуў каштоўную бібліятэку. Бібліятэка Ліндэзіяна была, мабыць, адной з лепшых прыватных бібліятэк, створаных у XIX ст.

Калекцыя
Асаблівасці асобніка
Матэрыял пераплёту/картанажа
Упрыгожванне пераплёту/картанажа
Узрост пераплёту
Абрэз
Матэрыял кніжнага блока
Стан кніжнага блока
Дадатковая інфармацыя пра асаблівасці асобніка

Ёсць вадзяны знак

Пераплёт (XVII ст.): карычневая скура на кардоне. На спінцы залатое цісненне з арнаментам, на вечках сляпое лінейнае цісненне (трайная рамка з арнаментам). Чырвоны крапаны абрэз. Бінцікі (4).

Дзеянні з асобнікам

Дэфектны экзэмпляр: вечкі і два пустыя лісты ў пачатку кнігі адарваны ад пераплёту, адсутнічаюць два пустыя лісты ў канцы кнігі, кніжны блок распадаецца на некалькі частак.

Бытаванне асобніка

На тытульным лісце неразборлівыя запісы чарнілам, на л. 86, 96, 116, 157, 216, [2], [7] рукапісныя маргіналіі.

На верхнім форзацы экслібрыс: Bibliotheca Lindesiana; запіс чарнілам: Lindsay. May 1827. На тытульным лісце запіс: John Carter. На тытульным лісце і на адвароце тытульнага ліста запіс чарнілам: Richard Wilkes. На адвароце тытульнага ліста запіс: John Wallanton.

Былыя ўладальнікі