P-000000161
Venezia
Giovanni Ragazzo pro Lucantonio Guinta
7 XII 1491
096/1021К
290 л. ; 2° (34 см) ; Набор: радкоў -- 63
Кніга Плутарха «Vitae illustrum virorum» займае адно з галоўных мест у яго творчасці. Тут змешчаны жыццяпіс знакамітых людзей Грэцыі і Рыма. Аўтар дае паралельную характарыстыку грэчаскіх і рымскіх дзеячоў, падобных становішчам ці характарамі, ацэньвае перш за ўсё маральны бок іх жыцця. Плутарх тут больш мараліст, чым гісторык. І, калі да біяграфічных фактаў можна паставіцца насцярожана, але нельга не ацаніць ужытыя аўтарам фрагменты твораў, што не захаваліся да нашых дзён.
Бібліяграфія: IBP 4502; IAL P759; Kotvan 982; СКИ 174
Сігнатуры: a(8)-r(8), s(10), A(8)-S(8). Асобная фаліяцыя дзвюх кніг рымскімі лічбамі
Гравюры: на першых лістах кожнай з кніг сюжэтна-арнаментальныя гравiраваныя рамкі. Гравіраваныя ініцыялы; у канцы тэкста друкарская марка
Раманскі шрыфт
Калонтытулы
З выдавецкай / друкарскай маркай
Пераплёт XVI стагоддзя (вечкі): скура на дошках прадольнага размяшчэння валокнаў з рамачным лінейным ролем i ўзорным філетамі, а таксама раслінным штампам сляпым цісненнем на вечках. Спінка з "губачкамі". Пераплёт з дзвюма зашпiлькамi i трыма бінтамі на спінцы. Вечкі з кантамі; скосы на ўнутраных баках вечкаў; скругленні з вонкавага боку вечкаў. Капталы з вяроўкі, абгорнутай скурай. Прабоi выразаныя з меднага ліста, прыбіты цвікамі наскрозь. Двайныя рэмні трымаюцца з дапамогай пласцін з цвікамі. Замок прымацаваны да рэмня прыпаянай пласцiнай з цвікамі. Пераплёт мацуецца двайнымі рэмнямі з вонкавага боку вечкаў. Шыццё без прапілаў
Дэфектны пераплёт: скура на вечках часткова аблупленая, на пустых месцах падклеяны латкі, скураныя раменьчыкі ад зашпілек і спінка заменены ў часе рэстаўрацыі, на тарцах скура часткова аблупілася.
Экзэмпляр рэстаўраваны: падклеяны першыя 9 лістоў і апошнія 12; рэстаўраваны пераплёт.
На адвароце верхняга вечка наклеяна выразка з аўкцыённага каталогу з апісаннем выдання.
На тытульным лісце пячаткі: 1) Манаграма Н.О. пад каронай; 2) Библиотека Древн[их]. кн[иг]. Е[го]. В[ысочества]. Пр[инца]. Н[иколая]. П[етровича]. Ольденбургскаго; № 235 1491
На адвароце верхняга вечка бібліятэчныя паметы алоўкам. Рукапісныя маргiналiі чарнілам
На шчытах у ніжняй частцы гравіраваных рамак першых аркушаў двюх кніг малюнкi чарнілам
сусветны