P-000001589
W Krakówie
w Drukarni Krzysztof Schedla, I. K. M. typogr.
1641
094/3065
[10] л. ; 4°
Гісторык, пісьменнік, педагог, канонік Шыман Старавольскі (1588–1656) нарадзіўся ў в. Стараволя каля Пружан (Брэсцкая вобласць). У 1608–1612 гг. суправаджаў маладых князёў Астрожскіх у падарожжы па Еўропе. У 1620–1621 гг. – сакратар і гісторыёграф гетмана ВКЛ Я. Хадкевіча. Суправаджаў у падарожжах па Еўропе сыноў магнатаў Сапегаў, Патоцкіх, Канецпольскіх і інш. Аўтар прац па гісторыі, тэалогіі, праве, палітыцы, ваеннай справе, эканоміцы, музыцы. Пісаў на польскай і лацінскай мовах.
Алігат
Гравіраваныя ініцыялы, канцоўка. Гатычны шрыфт.
Алігат.
Без пагінацыі.
Сігнатуры: A(4)-B(4), С(2). Кустоды. Друкаваныя маргіналіі.
Рукапісныя маргіналіі, паметы чарнілам.
На тытульным лісце і на адвароце апошняга ліста неразборлівы запіс чарнілам: Ex libris Mavrini[...] S[...] AB.