Тып калекцыі: уладальніцкі
Аб'ём: На 01.01.2025 налічвае каля 3600 экз. кніг і часопісаў
Храналагічныя рамкі: Кнігі і перыядычныя выданні (у асноўным выразкі) канца XVIII – пачатку XX стст.: 1793–1913
Мова дакументаў: еўрапейскія і славянскія мовы
Дадатковыя звесткі аб калекцыі: У канцы XIX ст. у Беларусі ў г. Барысаў была створана бібліятэка, прысвечаная гісторыі вайны 1812–1813 гг., якая ўключае ў сябе і матэрыялы па гісторыі напалеонаўскіх войн. Яна была заснавана мясцовым памешчыкам, ганаровым членам Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, адным з заснавальнікаў Імператарскага Рускага ваенна-гістарычнага таварыства, стацкім саветнікам і камергерам Іванам Хрысанфавічам Каладзеевым (1859–1914). Збор фармаваўся рознымі шляхамі, у тым ліку і набыццём праз аўкцыёны і букіністычныя крамы Расіі і Еўропы. Бібліятэка І. Х. Каладзеева паступіла ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў 1926 г. у колькасці каля 8000 экзэмпляраў. Частка выданняў была страчана падчас Другой сусветнай вайны.

Партрэт І. Каладзеева
Уладальніцкія прыкметы: Бібліятэка І. Х. Каладзеева не мела экслібрыса або штэмпеля. Кнігі выяўляюцца па характэрным надпісе ў левым верхнім куце на тытульным лісце або вокладцы, выкананым алоўкам рукапісным шрыфтам, напрыклад, «Кол 2505» або па кніжных ярлыках з прастаўленымі чарнілам нумарамі, па дароўных надпісах.
Час паступлення: 1926 г.

Сядзіба І. Каладзеева

Дом-сядзіба І. Каладзеева
Літаратура:
1. Букреева, Е. М. К истории библиотеки камергера Ивана Хрисанфовича Колодеева / Е. М. Букреева // Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Мінск, 2009. Вып. 11. С. 155–171.
2. Военский, К. А. Собрание И.Х. Колодеева по 1812 году в Новоборисове Минской губернии // Военный сборник. 1904. № 2. С. 193-208.
3. Военский, К. А. Библиотека и собрание И.Х. Колодеева по 1812 году, в Новоборисове, Минской губ. с его портретом и фото усадьбы, многократно позднее воспроизводимом // Военский К. А. Исторические очерки и статьи, относящиеся к 1812 году. СПб., [1912]. С. 67–78.
4. Киреева, Г. В. Дарственные надписи в коллекции И. Х. Колодеева в фонде Национальной библиотеки Беларуси / Г. В. Киреева // Колодеевские чтения : сб. материалов: 200-летию событий Войны 1812 года на Борисовщине посвящается. Борисов, 2012. С. 253–264 : ил.
5. Киреева, Г. В. Книжное собрание И.Х. Колодеева в Национальной библиотеке Беларуси: состояние и перспективы исследования / Г.В. Киреева // 150 лет на службе науки и просвещения: сборник материалов Юбилейной международной научной конференции, Москва, 5-6 декабря 2013 г. / Гос. публ. ист. б-ка России. Москва, 2014. С. 250-262.
Регістрацыйны нумар: K-000000027