Тып калекцыі: уладальніцкая

Аб'ём: 6253

Крайнія даты дакументаў: 1547—1914

Мова дакументаў: еўрапейскія, славянскія, усходнія мовы

Уладальніцкія прыкметы: Кнігі І. Ф. Паскевіча, прывезеныя з Варшаўскага каралеўскага палаца ў Гомель, маюць шэраг асаблівасцей: пераплёты цёмна-зялёнага колеру з залатым цісненнем і выявамі літар «Кн. Вр.» на верхняй пераплётнай накрыўцы. На форзацы кніг размешчаны васьмікутныя (58 х 50 мм) экслібрысы з выявай графскага герба Паскевіча, выкананыя ў майстэрні Ю. Херкнера. Спадчыннікі фельдмаршала размяшчалі экслібрысы з інш. выявай — ў невялікім прамавугольніку (34 х 29,5 мм) вялікая літара «П», каранаваная княжаскай жамчужнай каронай.

Крыніцы: 1. Пережившие века : каталог изданий из коллекции Паскевичей / сост.: М. С. Рафеева, Д. Н. Лемтюгов. Гомель: Редакция газеты «Гомельская праўда», 2019. 176 с. 2. Литвинов В. А. Книги князя И. Ф. Паскевича в Варшаве – первый этап становления фамильной библиотеки (авторы, характер и тематика изданий) // Библиотека Паскевичей : история длиною в полтора столетия / Гомельская областная универсальная библиотека им. В. И. Ленина, Отдел редкой книги ; [составитель Д. Н. Лемтюгов ; под редакцией Т. Л. Барабанщиковой]. Гомель, 2018. С. 11–19. 3. Храм мудрости: вчера, сегодня, завтра: страницы истории Гомельской областной библиотеки / [под общей редакцией М. С. Рафеевой ; над книгой работали: Т. Л. Барабанщикова и др.]. Лида: Лидская типография, 2018. 158 с., [1] л. схем

Дата(ы) паступлення: 1934

Многія асобнікі адносяцца да XIX – пачатку XX стст. на еўрапейскіх і славянскіх мовах. Але і ёсць больш раннія выданні, у прыватнасці, зборнік канцон Франчэска Петраркі, які выйшаў у Венецыі ў 1547 г.,  «Таямніцы  беззаконнасці, ці Гісторыя папства» Піліпа Дюплесі-Марнэ (Францыя, 1612 г.), 5 усходніх рукапісаў, датаваных  XVII – пач. XIX ст. Частка Паскевічскага кнігазбору, у прыватнасці самыя раннія ўсходнія рукапісы XIV—XVI стст., захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Бібліятэка Паскевічаў у Гомелі ў канцы XIX — пач. XX ст. мела статус публічнай установы, паслугамі каторай маглі карыстацца жыхары горада. Пра гэта сведчаць журналы ўліку і руху кніг, а таксама  “Правілы для выдачы кніг з бібліятэкі”, якія захаваліся ў архіве, дзе адзначана, што кнігі выдавалі паводле дазволу князя альбо пад асабістую адказнасць бібліятэкара і на тэрмін, які не перабольшвае 2 тыдні. Гэта выклікала неабходнасць аналіза кнігазбору адносна бібліятэчнай класіфікацыі. Дзеля гэтай работы быў, верагодна, запрошаны спецыяліст-бібліёграф, які выкарыстоўваў арыгінальную класіфікацыю, заснаваную на элементах іншых сістэм, вядомых на той час у Расіі. Большасць кніг ў верхняй частцы карашка маюць наклееныя класіфікацыйныя цэтлікі –  прамавугольныя наклейкі з нанесенымі чорнымі чарніламі абазначэннямі шыфру, які ўключаў нумар раздзела (рымскія лічбы ад I да XIX), літарнае абазначэнне падраздела (A., A.b., B., B.c…) і парадкавы нумар выдання. У некаторых кнігах уліковыя абазначэнні дубліруюцца на наклейках, якія размешчаны і на форзацы кніг.

Регістрацыйны нумар: K-000000025