Тып калекцыі: відавы.
Аб’ём: 164 экзэмпляры.
Храналагічныя рамкі: 1501–1550 гг.
Мова дакументаў: еўрапейскія і славянскія мовы.
Дадатковыя звесткі аб калекцыі:
НББ з'яўляецца ўладальнікам самага вялікага збору палеатыпаў у краіне. Самым раннім з датаваных асобнікаў у фондзе НББ з'яўляюцца творы Франчэска Петраркі (Petrarca F. Opera), выдадзеныя ў Венецыі ў 1501 г. 13 палеатыпаў (выданняў першай паловы XVI ст.) былі надрукаваны Анры і Раберам Эцьенамі.
У фондзе аддзела захоўваецца 10 выданняў Марціна Лютэра, надрукаваных у Вітэнбургу на працягу 1521–1544 гг. У Базэлі працавалі Ёган Фрабэн і Гейнрых Петры. Ёган Фрабэн праславіўся як друкар лацінскіх і грэчаскіх тэкстаў, якія ён выдаваў вельмі старанна, у афармленні лепшых мастакоў. Вучоны-гуманіст апублікаваў шматлікія працы Эразма Ратэрдамскага. У фондзе захоўваюцца тры выданні Эразма Ратэрдамскага, надрукаваныя І. Фрабэнам. Гэта Habes iterum Morias Encomiu[m] (1517); Enchiridion militis Christiani, saluberrimis praeceptis refertum... (1518); Paraphrasis in duas epistolas Pauli ad Corinthios (1519). Выданні Паола Мануцыя прадстаўлены дзвюма адзінкамі Ησυχίου λεξικóν = Hesychii dictionarium (1514) і Officiorum libri tres ... Marci Tullii Ciceronis (1541).
Кніжная прадукцыя славянскіх краін прадстаўлена ў калекцыі выданнямі польскіх друкароў Іераніма Віетара і Маціяса Шарфенберга, якія працавалі ў Кракаве і садзейнічалі вылучэнню горада як цэнтра славянскага і лацінамоўнага кнігадрукавання. Сярод кракаўскіх выданняў, надрукаваных Іеранімам Віетарам, – Statuta serenissimi domini Sigismundi Primi Polonie Regis et Magni Ducis Lithuanie ... (1541) і Decreta et constitutione publice in Conve[n]tu generali Piotrcovien[sis] (1538).
Да калекцыі палеатыпаў адносіцца і збор выданняў беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны. Гэта 10 выпускаў (у 6 пераплётах) кніг Бібліі, выдадзеных у Празе на працягу трох гадоў (1517–1519).
Уладальніцкія адзнакі: шэраг палеатыпaў змяшчае ўладальніцкія запісы, пячаткі, штампы, экслібрысы.
Час паступлення: 1945 – да нашага часу.
Крыніцы:
- Кніжная спадчына Францыска Скарыны = Книжное наследие Франциска Скорины = Book heritage of Francysk Skaryna : [да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [аўтары ідэі: Р. С. Матульскі, П. У. Калаур ; адк. рэд. А. А. Суша ; пер. на англ. мову: Г.М. Каваленка, І.В. Ісаева ; літаратурны пер. прадмоў Ф. Скарыны на сучасныя беларускую і рускую мовы А.У. Бразгунова]. – Факсімільнае ўзнаўленне. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2013–2017. – Т.1-20.
- Саверчанка, Н.С. Заходнееўрапейскія гістарычныя выданні XV–XVI стагоддзяў у Беларусі / Наталля Саверчанка // Гісторыя: праблемы выкладання: штоквартальны навукова-метадычны часопіс / заснавальнік Рэдакцыя часопіса «Адукацыя і выхаванне». – 2007. – № 1. – С. 9–15.
- Саверчанка, Н.С. Заходнееўрапейскія філасофскія выданні эпохі Адраджэння на Беларусі / Саверчанка Н.С. // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – Мінск, 2006. – Вып. 8. – С. 78–92.
- Рошчына, Т.І. Захаванне скарынаўскай спадчыны ў Беларусі / Таццяна Рошчына // 480 год беларускага кнігадрукавання : матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў, [г. Полацк, 9–12 верасня 1997 г. / рэд.: А. Мальдзіс (гал. рэд.), Н. Давыдзенка, У. Конан]. – Мінск, 1998. – С. 136–140.
Регістрацыйны нумар: K-000000009