Тып калекцыі: відавы.

Кароткія звесткі аб калекцыі: ўяўляе сабой збор заходнееўпапейскіх выданняў. Збор ўключае дакументы, якія захоўваюцца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ).

Аб’ём: каля 30 кніг.

Храналагічныя рамкі: ад 1564 да 1774 гг.

Мова дакументаў: заходнееўрапеўрапейскія мовы, латынь.

Дадатковыя звесткі аб калекцыі:

Выданні друкарні карысталіся поспехам дзякуючы выдатнаму афармленню. Шрыфты стваралі лепшыя тагачасныя спецыялісты, а цудоўныя гравюры – выдатныя мастакі і гравёры. Плантэн клапаціўся пра рэпертуар кніг і падтрымліваў сувязі з вядомымі вучонымі Еўропы. Пасля смерці Крыстафа Плантэна ў 1589 годзе справу падтрымала яго сям’я. Сямейны бізнес Плантэна працягваўся больш за 300 гадоў. У 1865-м друкарня была зачынена, а ў 1875-м будынак набыў урад Бельгіі. З 1877 года цалкам захаваная друкарня з друкарскім абсталяваннем з'яўляецца музеем. У 2005 годзе музей стаў першай музейнай установай, уключанай у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Пазнаць плантэнаўскія выданні даволі лёгка: па друкарскай марцы “Залаты цыркуль”, якая атрымала шырокую вядомасць і захоўвалася нашчадкамі да апошніх дзён існавання “Дома Плантэна”.

Выданні Плантэна

 

Плантэны

Знакамітая “Перэгрынацыя” Мікалая Радзівіла Сіроткі яшчэ пры жыцці аўтара была надрукавана ў 1614 годзе ў слынным выдавецтве Плантэна-Марэтуса ў Антверпене.

Выданне Плантэна

Плантэны

У Нацыянальнай бібліятэцы захоўваецца кніга 1632 года з гравіраваным тытульным аркушам (медзярыт) па эскізе вялікага мастака Пітэра Паўля Рубенса. Гравёрам з’яўляецца Карнэліс Гале. Аўтар кнігі – Мацей Казімір Сарбеўскі (1595–1640), паэт, філосаф і тэарэтык літартуры.

Уладальніцкія адзнакі: пячаткі, экслібрысы.

Час паступлення: 1922–2019 гг.

Крыніцы:

Сапега Т. А. “Plantiniana” ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Рэжым доступу: https://www.nlb.by/by/news/nacyjanalnaja-biblijatjeka/plantiniana-fondze-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/. – Дата доступу: 19.09.2020.

Регістрацыйны нумар: K-000000023