Кантактная інфармацыя:
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 48
Тэл/ факс: + 375 (162) 57 48 29
e-mail: brl@tut.by
Сайт: http://brl.by
Справаздача фінансавага аддзела Брэсцкага гарвыканкама за 1940 г. з’яўляецца адзіным знойдзеным дакументам, які пацвярджае факт адкрыцця Брэсцкай абласной бібліятэкі. У спісе арганізацый, якія маюць разліковыя і бягучыя рахункі ў Брэсцкай абласной канторы Дзяржбанка па стане на 15 лютага 1940 г., ёсць звесткі аб тым, што абласная бібліятэка была адкрыта 27 студзеня 1940 г. першым дырэктарам бібліятэкі ў 1940 г. быў прызначаны Барыс Маркавіч Сінягаў.
У фондах бібліятэкі фарміуюцца наступныя калекцыі:
унікальная калекцыя старадрукаваных і рэдкіх выданняў (больш за 960 адз. хр.). Гонар калекцыі – фрагмент Брэсцкай Бібліі 1563 г., набыты ў 2014 г. ;
"Руская калекцыя" (кнігі аўтараў-лаўрэатаў і намінантаў розных літаратурных прэмій, Лепшыя кнігі мінулых гадоў; 2,5 тыс. экз.);
"Праваслаўная калекцыя" (1,2 тыс. экз.);
калекцыя беларускай мастацкай літаратуры (збору твораў беларускіх класікаў, Выбраныя творы, зборнікі, асобныя творы класічнай і сучаснай беларускай літаратуры; 4,8 тыс. экз );
калекцыя вядомага беларускага пісьменніка, краязнаўцы, журналіста А. М. Карлюкевіча (1,1 тыс. экз. дакументаў);
"Ваенная кніга" – кнігі, выдадзеныя ў перыяд вайны, з 1941 па 1945 гады;
Украінская калекцыя арыгінальных выданняў на ўкраінскай мове;
каштоўныя калекцыі выяўленчых выданняў (мастацкія плакаты, паштоўкі, рэпрадукцыі; больш за 2 тыс. адз. хр.), нотных дакументаў (больш за 11 тыс. экз.), грампласцінак (6,5 тыс. адз. зах.).
Регістрацыйны нумар: F-000000002