“Евхологион, си есть Требник” надрукаваны паралельна на царкоўнаславянскай і польскай мовах. Варта адзначыць, што ў дадзеным экзэмпляры адсутнічаюць выхадныя звесткі. Па бібліяграфічных крыніцах было ўстаноўлена, што кніга была выдадзена ў буйной друкарні Супрасльскага Благавешчанскага манастыра ў 1736 г.

Захаванасць кнігі здавальняючая і гэта сведчыць пра яе актыўнае выкарыстанне падчас богаслужэння.

Бібліяграфічнае апісанне экзэмпляра было створана загадчыкам сектара рэдкай кнігі Аленай Аляксееўнай Пінкевіч і размешчана ў Дзяржаўным рэестры Рэспублікі Беларусь.

Нумар у Рэестры – P-000001659

https://kp.nlb.by/catalog/trebnik-3