Пролаг – славянскі царкоўна-павучальны зборнік. Уяўляе сабой збор скарочаных жыцій святых, а таксама павучальных слоў святых айцоў, змешчаных па днях года.

Асобнік са збору Нацыянальнай бібліятэкі з’яўляецца спісам пскоўскай 3-й рэдакцыі Простага пролага на палову года – верасень–люты.

У кнізе захаваўся экслібрыс фундаментальнай бібліятэкі Віцебскай духоўнай семінарыі.

Рукапіс з’яўляецца матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Шыфр згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь – 721А000102. У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі шыфр кнігі – 096/4200К. Нумар у Рэестры – P-000001273.

https://kp.nlb.by/catalog/prolog--pervaia-polovina