Умоўная назва: «Бібліятэка Я. Карскага ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі».

Тып калекцыі: уладальніцкі.

Аб’ём: на 01.01.2019 г. налічвае каля 2500 экз. кніг і часопісаў.

Храналагічныя рамкі: Літаратура першай паловы XVIII – пачатку XX ст.: 1736–1922. Адно з ранніх выданняў у калекцыі –  «Евхологион, си есть Требник языкославенский», выдадзены ў Супраслі у 1736 г. Калекцыйны нумар – «БК638».

Моўная характарыстыка: еўрапейскія і славянскія мовы.

Дадатковыя звесткі: Бібліятэка рускага і беларускага філолага-славіста, зачынальніка беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, палеографа, фалькларыста і этнографа Яўхіма Фёдаравіча Карскага захоўваецца ў фондзе навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства. Вучоны – ураджэнец Беларусі, прафесар і рэктар Імператарскага Варшаўскага ўніверсітэта, акадэмік і член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук. У час Першай сусветнай вайны ён вывез сваю прыватную бібліятэку з акупіраванай Варшавы. Захаваўся адзін з рукапісных каталогаў кніг, складзены самім уладальнікам. Сёння былы прыватны кнігазбор з'яўляецца дакументальнай і этнаграфічнай крыніцай для літаратуразнаўцаў, мовазнаўцаў, фалькларыстаў і этнографаў, педагогаў, палеографаў, дыялектолагаў, гісторыкаў беларускай дзяржаўнасці. Кожнаму экзэмпляру прысвоены  парадкавы калекцыйны нумар. Калекцыя складаецца з навуковых манаграфій па філалогіі, гісторыі, палеаграфіі, этнаграфіі, з гімназічных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, слоўнікаў, фальклорных зборнікаў, кніг мастацкай літаратуры ў арыгінале і перакладах, праграм для збору этнаграфічных звестках, навуковай перыёдыкі.

Уладальніцкія адзнакі: Уладальніцкі штамп: «Е.Ф. Карский». Уладальніцкі запіс чарніламі: «Е. Ф. Карский». Прастаўлены чарніламі парадкавы нумар кнігі,  часцей на вокладцы, які адпавядае яе нумару ў рукапісным каталогу Я.Ф. Карскага. У калекцыі захоўваюцца сотні кніг з дароўнымі надпісамі іх аўтараў Карскаму, у тым ліку беларускіх, рускіх і замежных вучоных, пісьменнікаў, даследчыкаў славянскай культуры. Усяго налічваецца каля 600 такіх аўтографаў, сярод дароўцаў К.Я. Грот, А. Мазон, А.Л. Пагодзін, А.І. Сабалеўскі, Л.У. Шчэрба, П.В. Шэйн і інш.

Час паступлення: 1922 г.

Фота

Я. Карскі

Крыніцы:

Ватацы, Н.Б. Бібліятэка Я.Ф. Карскага / Н. Б. Ватацы // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. Т. 1. – Мінск, 1984. – С.  442.

Кондратовская, М.Е. Личная библиотека Е.Ф. Карского в фондах Государственной библиотеки БССР имени В.И. Ленина / М.Е. Кондратовская, Н.Б. Ватаци // Из истории белорусской библиографии и книжных фондов: сборник статей / Государственная библиотека БССР им. В.И. Ленина. – Минск, 1979. – С. 5–14.

Сільнова, Л.Д. Калекцыя «Бібліятэка Я.Ф. Карскага» : стан і перспектывы даследвання / Сільнова Л.Д. // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі : [зборнік] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; складальнікі Л.Г. Кірухіна, Т.І. Рошчына. – Мінск, 2007. – Вып. 9. – С. 251–263.

Сильнова, Л.Д. «Научно-исследовательский проект «Библиотека Е.Ф. Карского»: опыт работы с историческим книжным собранием в Национальной библиотеке Беларуси» / Сильнова Л.Д. // Материалы III Международного конгресса «Библиотека как феномен культуры» : Чтение и информационная культура в современном обществе, Минск, 21–22 октября 2015 г. / Национальная библиотека Беларуси ; [составитель А.А. Суша]. – Минск, 2015. – С. 155–161.

Сильнова, Л.Д. Рукописный каталог личной библиотеки Е.Ф. Карского (из фонда Национальной библиотеки Беларуси) / Л.Д. Сильнова // Чертковские чтения: сборник материалов третьей международной научной конференции, Москва, 4–5 декабря 2014 г. / Гос. публ. ист. б-ка России. – Москва, 2015. – С 110–117.

Сільнова, Л.Д. Выданні аўтараў – ураджэнцаў Беларусі ў кнігазборы акадэміка Яўхіма Карскага / Сільнова Л.Д. // Матэрыялы XII Міжнародных кніжных чытанняў «Кніжная культура Беларусі: погляд праз стагоддзі», Мінск, 7–8 красавіка 2016 г./ Нацыянальная бібліятэка Беларусі; [складальнікі : Т.А. Сапега, А.А. Суша]. – Мінск, 2016. – С. 264–269.

Сильнова, Л. Опыт исследования Библиотеки Е.Ф. Карского / Людмила Сильнова // Гістарычна-археалагічны зборнік / Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. – Мінск: Беларуская навука, 1994– . –2016. – Вып. 31. – С. 46–50.

Швед, В. Лёс Варшаўскай бібліятэкі Я.Ф. Карскага / В. Швед // Е.Ф. Карский и современное языкознание: материалы XII Международных научных чтений (Гродно, 20–21 мая 2010 г.). – Гродно, 2011. – 507 с.

Регістрацыйны нумар: K-000000015