Тып калекцыі: відавы.

Аб’ём: 2481 экзэмпляр.

Храналагічныя рамкі: 1874–1995 гг.

Мова дакументаў: фрaнцузская, валонская, англійская, нямецкая мовы.

Дадатковыя звесткі аб калекцыі:  Часцей за ўсё сярод аўтографаў сустракаюцца дароўныя надпісы аўтараў кніг, якія дарылі свае літаратурныя працы калегам, настаўнікам, выдаўцам, мецэнатам, палітычным дзеячам і проста сябрам і сваякам. Нярэдка падпісвалі ў дар свае кнігі перакладчыкі, выдаўцы, ілюстратары, гравёры.

Асноўную частку калекцыі складаюць кнігі, выдадзеныя ў Францыі ў канцы XIX – першай палове XX ст. з аўтографамі аўтараў. У першую чаргу гэта найбольш вядомыя літаратары Францыі гэтага перыяду – пісьменнікі і паэты, якія належалі да розных літаратурных плыней: В. Гюго, Э. Заля, А. Эрман, Ж.-П. Сартр, Ж.-А. Рані старэйшы; майстры дэтэктыўнага жанру – Ж. Сіменон і П. Веры; заснавальнік жанру «навуковага рамана» Ж. Верн, паэты – П. Элюар, П. Верлен, Ж. Както і інш. У калекцыю ўвайшлі таксама выданні з аўтографамі вядомых палітыкаў таго часу Ж. Клемансо і П. Думера, знакамітых мастакоў М. Шагала і Ж. Эффеля, і выдатнага архітэктэктара Ле Карбюзье. Дамская літаратура прадстаўлена наступнымі імёнамі: Калетт, Ганна дэ Ноай і Эльза Трыоле.

Не менш разнастайны і круг асоб, якім аўтары падпісвалі свае выданні – гэта калегі-літаратары (драматург А. Бернстэйн, паэтесса Аліса Вальер), палітыкі (Леон Блюм), літаратурныя крытыкі (Алідор Дэльзан), выдаўцы (Леон Пьер-Кэн), мецэнаты (бароны Ротшыльды), актрыса Іда Рубінштэйн, спявачка Мірэй Арцюш, проста блізкія сябры.

Уладальніцкія адзнакі: шэраг выданняў акрамя аўтографаў змяшчае ўладальніцкія надпісы, пячаткі, штампы, экслібрысы.

Час паступлення: 1945 – цяперашні час.

Крыніцы: Французские автографы в фонде Национальной библиотеки Беларуси [Электронный ресурс] / Национальная библиотека Беларуси ; составители: С. Г. Пахоменкова, А. Н. Стебурако ; под научной редакцией [и со статьей] В. В. Макарова. – Электронные текстовые данные и программа (219 Мб). – Минск : НББ, 2011. – 1 электронный оптический диск (CD-ROM) : цв. ; 12 см. ISBN 978-985-6879-50-3.

Регістрацыйны нумар: K-000000018