Аб’ём: пастаянна папаўняецца.

Храналагічныя межы: першая палова XVI ст.– пачатак ХХ ст.

Мова дакументаў: еўрапейскія мовы, латынь.

Дадатковыя звесткі аб калекцыі: НББ з'яўляецца ўладальнікам самага вялікага збору Палонікі ў краіне. Каштоўнай часткай калекцыі з'яўляюцца палеатыпы: выданні польскага друкара Гераніма Віетара – «Statuta serenissimi domini Sigismundi Primi Polonie Regis et Magni Ducis Lithuanie…» (1541) і «Decreta et constitutione publice in Conve[n]tu generali Piotrcovien[sis]» (1538). Сярод ранніх друкаваных выданняў у фондзе аддзела варта адзначыць знакамітую Біблію, выдадзеную ў Кракаве ў друкарні Шарфэнбергаў у 1561 г. – «Biblia to iest Xięgi Starego y Novego Zakonu» (1561), першае выданне Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі гісторыка і паэта Мацея Стрыйкоўскага – «Kronika polska, litewska, zmodzka, y wszystkiey Rusi Kijowskiey, Moskiewskiey…» (1582), лацінамоўнае выданне першага курса гісторыі Польшчы Марціна Кромера – «De origine et rebus gestis Polonorum» (1568), знакамітую працу геральдыста, гісторыка, пісьменніка Сымона Акольскага, выдадзеную ў Кракаве ў трох тамах – «Orbis Polonus» (1641–1645), першы пераклад на польскую мову прац Аляксандра Гваньіні «Kronika Sarmacyey Europskiey» (1611). Вельмі рэдкім з'яўляецца канвалют, які складаецца з двух львоўскіх выданняў прац Паўла Шчэрбіча паводле Магдэбургскага права – «Speculum Saxonum» (1581) і «Ius Municipale : to iest, prawo Mieyskie Maydeburskie» (1581). У фондзе захоўваюцца тры зкзэмпляры гербарыя польскага батаніка, прафесара медыцыны Кракаўскага ўніверсітэта Сымона Сірэніуса – «Zielnik herbarzem z ięzyka łacińskiego zowią» (1613).

Уладальніцкія адзнакі: шэраг палонікaў змяшчае ўладальніцкія запісы, пячаткі, штампы, экслібрысы.

Час паступлення: з 1922 г. да нашага часу.

Крыніцы: Вашкевич, И. Е. Полоника XVIII в. в фонде НИО книговедения Национальной библиотеки Беларуси: проблемы и перспективы выявления, научной обработки и исследования / Вашкевич И. Е. // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – Мінск, 2007. – Вып. 9. – С. 219–225.

Вашкевич, И. Е. Польские старопечатные источники ХVI―XVIII вв. по родовой геральдике в фондах научно-исследовательского отдела книговедения Национальной библиотеки Беларуси / Вашкевич И. Е. // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – Мінск, 2011. – Вып. 13. – С. 108–119.

Вашкевич, И. Е. Учебные издания XVIII в. на польском языке: проблемы выявления и исследования : (по фондам научно-исследовательского отдела книговедения Национальной библиотеки Беларуси) / Вашкевич И. Е. // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – Мінск, 2009. – Вып. 11. – С. 204–216.

Киреева, Г. В. Провененции на польских старопечатных книгах в фонде Национальной библиотеки Беларуси / Галина Владимировна Киреева // Libri recogniti : nowe inspiracje do badań nad starodrukami polskimi w bibliotekach Rosji, Białorusi, Ukrainy, Litwy i Finlandii : новые инспирации для исследований польских старопечатных изданий по библиотекам России, Белоруссии, Украины, Литвы и Финляндии / pod redakcją Stanisława Siess-Krzyszkowskiego i Wacława Waleckiego. – Kraków, 2013. – С. 115–130.

Рошчына, Т. Палоніка ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / Т. Рошчына // Badania ksęgozbiorów Radziwiłłów: materiały międzynarodowej sesji (Olsztyn, 6–7 października 1994 r.). – Warszawa, 1995. – S. 87–93.

Roszczina, T. Druki wydane w Lubline z XVII–XVIII wieku w zbiorach Narodowej Biblioteki Białorusi / T. Roszczina // Lublin a książka. – Lublin, 2004. – S. 229–234.

Регістрацыйны нумар: K-000000003