P-000001127
Б. м.
1577
02, 484, 001 л. (л. 01а, 02а, 484b, 001а пустыя) ; 24,5х14,6 см ; 25 радкоў на старонцы
Имя указано на титульном листе. Этот труд известен как: لغت الاخترى كبير («Большой словарь Аль-Ахтара»); لغت اخترى («Словарь Ахтара»). Список может быть редакцией арабско-турецкого словаря Ахтары. Дата написания: 952/1545 г. Дата окончания переписки: 985 / 1577–1578.
Flügel, G. Die Arabischen, persischen und türkischen Handschriften der Kaiserlich-Königlichen Hofbibliothek zu Wien. Bd. 1. Wien, 1865. № 114–115; Дмитриева, Л. В. Каталог тюркских рукописей Института востоковедения Российской академии наук. Москва, 2002. № 847–850, 880; Арабские, персидские и турецкие рукописи в государственных хранилищах Беларуси = Арабскія, персідскія і турэцкія рукапісы ў дзяржаўных кнігазборах Беларусі : каталог / Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы, Институт языкознания им. Я. Коласа, Национальная библиотека Беларуси ; [сост.: Л. И. Станкевич, М. В. Тарелко ; науч. ред.: Д. Э. Севрук, И. А. Сынкова]. Минск : Беларуская навука, 2023. № 38
Тэкст у рамцы з дзвюх ліній: тонкай чорнай і залатой з чорным контурам (л. 1b–2а), далей – з тонкай чырвонай лініі. Кустоды па-за рамкай. Фаліяцыя адсутнічае. На л. 1а шамса (5х5 см): фон выкананы золатам і цёмна-сіняй фарбай, арнамент кветкава-раслінны. На л. 1b, 2а падвойны унван (5,5х7,6 см): фон выкананы золатам і ярка-сіняй фарбай, арнамент кветкава-раслінны, картушы з залатым фонам, басмала.
Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам: цёмна-карычневая казіная скура на кардоне, на згібе клапана светла-карычневая скура. На вечках рамкі: нітачныя (роспіс залатой фарбай) і стужачная (цісненне золатам), медальён (сярэднік-турундж) са спадарожнікамі: устаўкі з гарэльефным цісненнем аранжавай скуры па залатым фоне. На згібе клапана геаметрычны арнамент і дзве нітачныя рамкі (цісненне золатам). Папера ўсходняя, жоўтая, рознай таўшчыні, з ачосам, глянцаваная (л. 02, 1–484); еўрапейская жоўтая, тоўстая, шчыльная, з філігранню (л. 01, 001). Почырк: турэцкі насх. Чарніла чорнае, выдзяленне чырвоным, на л. 4а–50b – золатам. Тэкставае поле: 17х7,5 см.
Захаванасць: пераплёт моцна пацёрты, на згібе клапана знізу скура парваная, адсутнічаюць фрагменты скуры на вуглах і тарцах, залатая фарба асыпалася; на асобных старонках сляды цвілі. Спіс рэстаўрыраваны.
На л. 01а запіс алоўкам на рускай мове: “Лексикон. Сочинение Ахтери. С арабскаго на турецкий языки. Рукопись писанная в половине 16-го столетия Ахметом Бурским”. На л. 02а уладальніцкі запіс:محمد بن على (Мухамад б. Алі), верш на арабскай мове, дзве пячаткі. На л. 1а запіс аб перадачы рукапісу ў “вакф” медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1171 / 1757–1758 г. і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы. На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча. З калекцыі І. Ф. Паскевіча.