Тып калекцыі: тэматыка-відавы.
Аб’ём: налічвае каля 2000 друкаваных дакументаў і электронных копій.
Храналагічныя рамкі: 1801–1930-я гг.
Мова дакументаў: царкоўнаславянская, беларуская, руская, польская.
Дадатковыя звесткі аб калекцыі: у калекцыю ўключаны друкаваныя кнігі, выдадзеныя ў Вільні, Гродне, Полацку, Супраслі, Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве і іншых гарадах на розных мовах, а таксама электронныя копіі. У гэты збор уключаны таксама кірылічныя выданні з несапраўднымі выходнымі звесткамі (напрыклад, Гродна, Супрасль, Вільня), выдадзеныя ў стараверскіх друкарнях у Клінцах (Расія), Махноўцы ці Янаве (Украіна).
Напрыклад, у выхадных даных кнігі «Евангелле вучыцельнае» указана, што яна выдадзена «В б[о]госпасаемом монастыри супрасльском» у 1790 г. Па бібліяграфічных каталогах устаноўлена, што гэта несапраўдныя выходныя звесткі і кніга надрукавана ў Махноўцы ці Янаве.
Уладальніцкія адзнакі: шэраг кніг маюць уладальніцкія запісы, пячаткі, экслібрысы.
Час паступлення: 1922–
Регістрацыйны нумар: K-000000022