Трапляючы на сайт kp.nlb.by найперш варта вызначыцца з неабходным пошуковым раздзелам: Кніжныя помнікі (для пошука сярод адзінкавых кніжных помнікаў), Калекцыі (для пошука сярод кніжных помнікаў-калекцый) або Фонды (для пошука сярод фондатрымальніках кніжных помнікаў).
1. Як шукаць сярод адзінкавых кніжных помнікаў?
Трапляючы на старонку "Кніжныя помнікі", вы атрымліваеце магчымасць выкарыстоўваць сродкі фільтрацыі па шматлікіх параметрах, пошуку па слову альбо частцы слова. Напрыклад, для пошуку ўсіх помнікаў на нямецкай і французскай мовах, неабходна ў адпаведным фільтры выбраць гэтыя мовы.
Каб ажыццявіць пошук па слову альбо частцы слова, неабходна у полі "пошук па слову" набраць пошукавы набор сімвалаў. Скажам, вы хочаце знайсці ўсе кніжныя помнікі з горада "Вильна" - для гэтага менавіта ў такім напісанні і варта ажыццяўляць пошук у полі "пошук па слову". Іншы варыянт: знайсці ў полі фільтраў "Месца выдання / стварэння" сучасную назву горада - "Вільнюс". Калі першы варыянт пошуку знойдзе помнікі, выдадзеныя менавіта з пазнакай "Вильна", дык другі варыянт пошуку знойдзе ўсе помнікі, што былі выдадзеныя ў на тэрыторыі сучаснага Вільнюса без прывязкі да часу.
Кожны кніжны помнік мае адначасова тры віды прагляду: кароткі, прамежкавы і поўны. Кароткі дае магчымасць хутка праглядзець назву і выяву помніку. Калі вас цікавіць помнік, але вы яшчэ не ўпэўненыя, ці гэта сапраўды тое, што вы шукалі, вы можаце націснуць на кніжны помнік. Вы пабачыце прамежкавы прагляд: найбольш важныя асаблівасці кніжнага помніка, дзякуючы якім помнікі можна параўноўваць адно з адным. Для прагляду поўнай інфармацыі можна націснуць "Падрабязней" на прамежкавым праглядзе.
Знізу старонкі вываду рэзультатаў пошуку знаходзяцца элементы кіравання, якія дазваляюць хутка пераходзіць да наступных аб'ектаў. Каб перайсці на наступных альбо папярэдніх старонак з рэзультатамі, можна увесці набходны нумар у поле пагінацыі.
На падрабязным праглядзе кніжнага помніку пазначаная ўся важная інфармацыя, вядомая пра дадзены помнік. Маецца магчымасць падрабязнага прагляду выяваў\фотаздымкаў. Некаторыя інфармацыйныя палі вылучыныя спасылкамі, што дае магчымасць хуткага пераходу да рэзультатаў пошуку па падобных кніжных помніках. Напрыклад, пры жаданні знайсці ўсе помнікі, на якіх прысутнічае вадзяны знак, можна націснуць на адпаведную спасылку ў апісанні. Для вяртання да папярэдніх параметраў пошуку неабходна націснуць на "Перайсці да каталога".
2. Як шукаць сярод кніжных помнікаў-калекцый і фондатрымальнікаў?
Партал Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў дае магчымасць праглядаць зарэгістраваныя кніжныя помнікі-калекцыі ды фондатрымальнікаў кніжных помнікаў, а таксама самі помнікі, якія належаць да іх. Пры находжанні ў пэўным раздзеле, вы можаце шукаць па слову ці частцы слова ў адпаведным полі - пошук будзе адбывацца па ўсім кантэнце кожнай калекцыі\фонду.
На ўнутранай старонцы пэўнай калекцыі або фонду прадстаўленая унармаваная тэкставая інфармацыя пра дадзеную калецыю\фонд і месца размяшчэння. Калі вы хочаце праглядзець адзінкавыя кніжныя помнікі Беларусі, якія знаходзяцца альбо прыналежаць да дадзенай калекцыі\фонду, неабходна націснуць на "Перайсці да помніка..." Пасля гэтага вы трапіце ў раздзел "Кніжныя помнікі" з вылучанымі неабходнымі параметрамі ў фільтрах.
3. Як заявіць свой кніжны помнік у рэестр?
Каб дадаць кніжны помнік у дзяржаўны рэестр, найперш на галоўнай старонцы партала неабходна націснуць на адну з кнопак "Дадаць свой кніжны помнік у рэеестр" або "У мяне ёсць кніжны помнік". На старонцы неабходна запоўніць адно за адным усе палі. Абавязковыя палі для запаўнення пазначаныя сімвалам "*". Іншыя палі запаўняць не абавязкова, але чым больш палёў будзе запоўнена, тым большая верагоднасць трапіць у рэестр. Таму мы рэкамендуем паслядоўна і поўнасцю пазначыць усю вядомую інфармацыю.
Пры падачы заяўкі, вы можаце выбіраць тып заяўкі: кніжны помнік-калекцыя, адзінкавы кніжны помнік і фондатрымальнік кніжных помнікаў. Ад гэтага выбару залежыць спіс палёў, неабходных для запаўнення. Мы рэкамендуем пры падачы новага кніжнага помніка найперш падаць заяўку на фондатрымальніка кніжнага помніка і пэўную калекцыю - і толькі потым пераходзіць непасрэдна да падачы заяўкі на адзінкавы кніжны помнік.
У працэсе падачы заяўкі некаторыя палі будуць даваць магчымасці:
- простага выбару сярод рэзультатаў;
- множнага выбару рэзультатаў;
- пошуку сярод доўга спісу рэзультатаў;
- простага ўводу тэкста;
- пераключальнікаў віда "так\не";
- запамноўкі выяваў.
Пры наяўнасці памылак у падачы заяўкі, партал паведаміць пра гэта пры дапамозе сістэмы валідацыі: чырвоныя подпісы пад палямі з памылковымі дадзенымі. Пры паспяховай падачы заяўкі вы атрымаеце адпаведнае паведамленне-віншаванне. Адказныя адміністратары Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі разгледзяць вашую заяўку і неўзабаве дадуць адказ наконт мэтазгоднасці ўключэння вашых кніжных помнікаў\калекцый\фонду ў Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь.
Дарэчы, праглядзець больш падрабязныя інструкцыі па карыстанні рэестрам разам з іншымі афіцыйнымі дакументамі можна ў раздзеле "Аб рэеестры".