Брэсцкая Біблія — знакаміты помнік кнігадрукавання XVI ст., шэдэўр паліграфічнага мастацтва — была выдадзена 4 верасня 1563 г. у Брэсцкай друкарні па загаду і на сродкі берасцейскага старасты, канцлера Вялікага Княства Літоўскага князя Мікалая Радзівіла Чорнага.
Выданне Бібліі лічыцца «найбольш значнай падзеяй у гісторыі друкаванай кнігі на Брэстчыне».
Нумар у Рэестры – P-000001363.