Rationale divinorum officiorum

Регистрационный номер

P-000000198

Место издания/создания

Ulm

Издатель

Johann Zainer

Дата издания/создания

18 III 1475

Объем, размеры

[2], 257 f. ; 2° (41 см) ; Набор: радкоў -- 50

Язык памятника
Участники создания
Актуальное место хранения
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Аннотация

Кніжны помнік Рэспублікі Беларусь

Источники

Бібліяграфія: GW 9107; HC 6475; СКИ 96

Особенности экземпляра
Материал переплета/картонажа
Украшение переплета/картонажа
Другие элементы переплета/картонажа
Возраст переплета
Материал книжного блока
Оформление экземпляра

Фаліяцыя чырвоным ад рукі рымскімі лічбамі

Без сігнатур

Набор у два слупкі

Гравіраваныя ініцыялы; ініцыял [Q] на І аркушы аздоблены гравiраванай гірляндай з кветак водазбору і лісця з фігуркай блазна. Тэкст рубрыкаваны чырвоным. Друкаваныя ініцыялы размаляваны чырвоным ад рукі ; не поўнасцю размаляваны ініцыялы : [Q] - на аркушы Ia, CCXLVb ; [P] - ССXXIIIa

Состояние внешнего покрытия
Состояние книжного блока
Дополнительная информация об особенностях экземпляра

Имеется водяной знак

У кнізе 256 л. Кніга пашкоджана жучком, [1] ліст Рэгістра мае дэфект паперы 2х1,5 см (верагодна, выдаляўся ўладальніцкі штамп), верхні форзац i лісты CCXL-CCLIIII пацярпелi ад цвілі, лісты [1]-[3], I-XLVIII i CCXVIII-CCXXXVIIII у падцёках. Кніга абрэзана няроўна, магчыма, пасля працы рубрыкатара.

Пераплёт XV стагоддзя: скура на дошках са сляпым лінейным рамачным і дыяганальным цісненнем філетамі на вечках. Спінка глухая з чатырма бiнтамi. Вечкі з кантамі знізу і зверху. Паглыбленні пад прабоі на вечку, скругленні з вонкавага боку вечкаў да спінкі. Рубежкі. Спінка без капталаў. Пласцiны-прабоі розных памераў i розных узораў прыбіты цвікамі наскрозь да дошак. Два фігурныя металічныя вугалкі, сярэднікi ў выглядзе кветкі з чатырох пялёсткаў (у ніжняга сярэдніка адзін пялёстак абламаны) і пласціны, што трымалі рэмнi зашпілек, прымацаваны цвікамі. Аправа мацуецца чатырма рэмнямі, прасунутымі звонку ў рубежкi i назад. Без прапілаў. На адваротах вечкаў прыклеяны невялікія фрагменты лістоў з рукапісаў на пергаміне, напісаных бастардай і ратундай, памерамi ад 5,5x6 да 6,5x9 см а таксама па адным пустым кавалачку пергаміна на абодвух вечках

Пераплёт дэфектны: бракуе металічных зашпілек і двух металічных вугалкоў; скура на спінцы і вечках парэпаная, у ёй утварыліся шчыліны i ўвагнутасці; на рагах без металічных вугалкоў пашкоджана скура і дошкі.

Выхадныя даныя ў форме арыгінала на [1]a аркушы : Rationalis diuino[rum] officio[rum] libri … ; у калафоне : Ronalis pns officioru liber ca- // pitalium decoratus … Per discretum // iohannem zeiner ex Rutlingen procreatuz // vrbe Vlm [э]morantez cu diligetia impssus // … Anno dni Milessimo qdringen // tessimo septuagesimoq'nto. die xviii marcij. //.

Бытование экземпляра

На верхнім форзацным лісце маларазборлівы ўладальніцкі надпіс чорным чарнілам: Georgius Tallzam... // C Mattis<...>ris(?) // zum Rozen Visipri...

Бібліятэчныя паметы на верхнім форзацным лісце i адвароце апошняга ліста. На лісце LXXI абрэзаны маргінальны запіс на верхнім полі. Маргiнальныя запісы; праўкі рукой рубрыкатара чырвоным і чорным; падкрэслiванні; паметы. Паміж лістамі LXXVIII-LXXIX укладзены фрагмент рукапiснага тэксту на нямецкай мове, напісанага бастардай XV ст.

Категория

мировой