Summa de casibus conscientiae

Регистрационный номер

P-000000163

Место издания/создания

Augsburg

Издатель

Gunter Zainer

Дата издания/создания

1475

Объем, размеры

192 л. ; 2° (41 см). ; Набор: радкоў – 56-60.

Язык памятника
Участники создания
Актуальное место хранения
ОФХ архивных документов, старопечатных изданий и рукописей
Аннотация

Кніжны помнік Рэспублікі Беларусь

Источники

Бібліяграфія: GW 3453; H 2528; IBP 808; Kotvan 175; СКИ 40.

Особенности экземпляра
Материал переплета/картонажа
Украшение переплета/картонажа
Другие элементы переплета/картонажа
Возраст переплета
Обрез
Материал книжного блока
Оформление экземпляра

Фаліяцыя рымскімі лічбамі.

Сігнатуры: [A(12), B(4), C(12), D(8), E(12), F(8), G(12), H(8), I(12), K(8), L(12), M(8), N(12), O(10)-T(10)].

Раманскі шрыфт.

Набор у два слупкі. Тэкст рубрыкаваны чырвоным, ініцыялы прастаўлены чырвоным, зялёным і жоўтым; з л. LXXIIII-CII - двухкаляровыя ініцыялы; на л. IIa, IIb, IIIIa, VIIIIa, Xa, XIa, XIb, XIIIb, XVIIa, XVIIIa, XXXIVb, XXXXIIIb, XXXXIIIIb, LXIIIb, LXVIIb, LXVIIIa, LXXXXVIIb, CIIIa, CXIb, CXIIIa, CXVIb, CXXVa, CXXXXIb, CLIa, CLXXIIIa, CLXXVIIIa, CLXXXXb ініцыялы (3,8x3,8 см) з разгалінаваным арнаментам.

На ніжніх палях некаторых лістоў сюжэтныя малюнкі: на л. Са ўнiзе: Сокал на перакладзіне з прывязанай пальчаткай, дзве кветкі на зялёных сцяблiнах па баках малюнка; СXIb: Расліна, падобная на кветку з пялёсткамі зялёнага, карычневага і чырвонага колеру; CXXIa: Шэсць кветак (вадазбору?) з жоўтымi сярэдзінамі на зялёных сцяблінах; CXXVIa: Птушка зрывае чырвоныя ягады (рабiны?) з галінкi; CXXXa: Дзіця на падушцы з яблыкам? у руцэ; CXXXVIIa; Сабака гоніць аленя; CLXXVb; Дзве кветкі на сцяблінах з лісцем.

Состояние внешнего покрытия
Дополнительная информация об особенностях экземпляра

Имеется водяной знак

На л. XXXVb, XXVIa, LVIa, LXVIIa, LIXa, CLIIIIb, CLVIIa, CLVIIIa, CLIXa сляпыя адбіткі сказаў на лацінскай мове; на л. LXXXVIIIa, LXXXIXa, LXXXXa, LXXXXIIb, LXXXXIIIIb, LXXXXVb, LXXXXVIa, LXXXXVIIa, CXIIIIb, CXVa, CXVIIIa, CXIXa, CCLXIb, CXXXa, CXXXIa, CXXXIIa сляпыя адбiткi асобных лацінскіх літар. Дэфект друку на л. XXXIIIb.

Пераплёт XVI ст.: скура на дошках з лінейным рамачным цісненнем фiлетамi. Пустоты ў рамках запоўнены раслінным (з лілій) цісненнем штампам. На вечках сляды ад дзвюх зашпілек. Спінка глухая з чатырма бінтамі. Вечкі з верхнім і нiжнiм кантамі. Паглыбленні на вечку пад рэмні зашпілек. Скругленні вечкаў з вонкавага боку да спінкі. Спінка без капталаў. Мацаванне аправы на чатырох двайных шнурах, якія трымаюцца на вонкавых баках вечкаў. Шыццё на двайных шнурах без прапiлаў. Абрэз фарбаваны жоўтым з малюнкам: кветкі (вадазбор?) з зялёным лісцем.

Действия с экземпляром

Дэфектны экзэмпляр: без тытульнага ліста. Адсутнiчае калафон, апошні сшытак адарваны ад блоку. Экзэмпляр пашкоджаны жучком. Дэфектны пераплёт: скура на спінцы значна, на вечках у некаторых месцах аблупiлася; дошка верхняга вечка трэснула зверху і крыху абламана знізу, дошка нiжняга вечка трэснула ўздоўж блоку на адлегласцi 12 см ад краю вечка. На сярэдзiне спінкі скура адарвана ад блоку, абадралася на тарцах і рагах i часткова на сярэдзіне вечкаў. Пераплёт моцна пашкоджаны жучком. З адваротаў верхняга і ніжняга вечкаў выразаны кавалкі форзацных аркушаў да дрэва.

Бытование экземпляра

На адваротах верхняга і ніжняга вечкаў, верхнiм форзацы бібліятэчныя паметы простым і сінім алоўкамi XIX-XX ст. Маргiнальныя праўкi XV ст. на л. XXIXаb, XXXVb, XXXVIb, LXIIa, LXVIIa, LXXIVb, LXXXXVIIb. Праўкі тэксту, закрэсліваннi XV ст. на л. XLVIIa, CLXXXb. На верхнім вечку ярлык са сцёртым надпісам чарнілам: Summa pisani ... B ...

Категория

мировой