Тып калекцыі: відавы.
Аб’ём: 111 экзэмпляраў.
Храналагічныя межы: першая палова XVII – пачатак ХVIII ст.
Мова дакументаў: еўрапейскія мовы, латынь.
Дадатковыя звесткі аб калекцыі: НББ з'яўляецца ўладальнікам самага вялікага збору эльзевіраў у краіне. Выданні Эльзевіраў, якія так і называюць «эльзевіры», уяўляюць цэлую эпоху ў гісторыі кніжнага мастацтва. Вялікай заслугай выдавецтва з'яўляецца распаўсюджванне якасных і параўнальна недарагіх кніг. «Эльзевіры» у фондзе НББ прадстаўлены ў асноўным выданнямі твораў антычных аўтараў: Цыцэрона – «Opera» (1642), Г. Ю. Цэзара – «C[aii] Julii Caesaris quae extant» (1661), Гарацыя – «[Opera]» (1676), Лівія – «Historiarum libri» (1654), Авідзія – «Opera» (1658–1661), Тацыта – «C. Cornelii Taciti Opera» (1673), Сенекі – «Opera omnia» (1658–1659) і інш. Ёсць навуковыя працы Рэнэ Дэкарта – «Renati Des-Cartes opera philosophica» (1678), творы чэшскага педагога Я. А. Каменскага – «J[oannis] A[mos] Comenii Janua linguarum reserata» (1665), сачыненні Т. Кампанелла – «De Monarchia Hispanica» (1653), Эразма Ратэрдамскага – «Colloquia nunc emendatiora» (1650), творы шатландскага паэта і празаіка Джона Барклая – «Argenis» (1630), італьянскага паэта Тарквата Таса – «Aminta, favola boscareccia» (1678).
Уладальніцкія адзнакі: шэраг эльзевіраў змяшчае ўладальніцкія запісы, пячаткі, штампы, экслібрысы.
Час паступлення: з 1922 г. да нашага часу.
Крыніцы: Сапега, Т. А. Старопечатные книги Эльзевиров / Татьяна Сапега // Where Minsk : ваш персональный гид : городской журнал / учредитель ЗАО «СПН-Медиа». – 2011. – № 10. – С. 22.
Регістрацыйны нумар: K-000000005